Заснавальнік кампаніі Niantic Джон Ханке распавёў, што аматараў гульні Pokemon Go чакае некалькі істотных абнаўленняў. Пра гэта паведамляе Business Insider.

Гульцоў чакаюць новыя рэдкія пакемоны, якія да гэтага сустрэць было немагчыма. Акрамя таго, па словах Ханке, важным стане камандны складнік гульні.

Так званыя пакестопы — месцы, дзе можна патрэніраваць свайго пакемона і «налавіць» пакеболаў — трансфармуюцца ў пакецэнтры, дзе можна будзе палячыць свайго персанажа і падзяліцца досведам з іншымі гульцамі.

Таксама Ханке папрасіў прабачэння за частую недаступнасць гульні з-за перагрузкі сервераў. У будучыні распрацоўшчыкі плануюць пазбавіцца ад гэтай праблемы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0