Незвычайны выгляд займеў фантан у гродзенскім парку Жылібера пры канцы мінулага тыдня. Як піша «Вечерний Гродно», нехта дадаў у фантан мыйны сродак. У выніку яго чаша хутка напоўнілася пенай.

У «Гарсвятле» кажуць, што выбіраць пену з фантана давялося каля паўгадзіны. Яе выкідалі проста на траву.

Нявінны жарт мог дорага абысціся арганізацыі, якая абслугоўвае фантан. Спецыялісты адзначаюць, што мыйны сродак можа вывесці з ладу абсталяванне фантана. Між тым новы рухавік для яго каштуе каля 3,5 тысячы еўра.

«Вечерний Гродно» адзначае, што фантан у парку Жылібера сёлета ўпершыню пацярпеў ад такіх жартаўнікоў. Раней іх увагу прыцягваў фантан на Савецкай плошчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0