Прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Ылдырым у інтэрв'ю The Guardian заявіў, што захаванне сяброўскіх адносін паміж Вашынгтонам і Анкарой залежыць ад выдачы апазіцыйнага мусульманскага багаслова і лідара руху «Хізмет» Фетхулаха Гюлена, які абвінавачваецца ў арганізацыі спробы вайсковага перавароту.
«Вядома, да таго часу, пакуль лідар гэтай тэрарыстычнай арганізацыі працягвае пражываць у ЗША, у думках людзей узнікаюць пытанні, ці не было тут удзелу ці падтрымкі з боку ЗША. Таму Амерыцы з гэтага моманту варта сапраўды падумаць, як яна будзе супрацоўнічаць з Турцыяй, якая з'яўляецца для яе стратэгічным саюзнікам у рэгіёне і свеце», — заявіў Ылдырым.
Прэм'ер падкрэсліў, што дакументы, якія адносяцца да ўдзелу Гюлена ў спробе перавароту, яшчэ не дасылаліся ў Вашынгтон, але абавязкова будуць накіраваныя.