Выведка ЗША мяркуе, што за ўзломам сервера Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі стаяць хакеры, звязаныя з Расіяй, піша The New York Times са спасылкай на крыніцы.

Па іх словах, амерыканскія выведвальныя ведамствы паведамілі Беламу дому, што маюць «высокую долю ўпэўненасці» ў тым, што за крадзяжом электронных лістоў і дакументаў стаяў расейскі ўрад.

Пры гэтым выведка не ўпэўненая, ці быў узлом звычайным кібершпіянажам або спробай маніпуляваць прэзідэнцкай перадвыбарнай кампаніяй.

Раней газета The New York Times паведамляла, што, паводле дадзеных даследчыкаў, да крадзяжу дакументаў канвенцыі Дэмакратычнай партыі ЗША могуць быць датычныя расейскія спецслужбы, мэтай якіх было дапамагчы рэспубліканцу Дональду Трампу на выбарах прэзідэнта ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0