Грамадскасць пачынае акцыю салідарнасці з 92-гадовай маці зніклага 17 гадоў таму экс-міністра МУС РБ Юрыя Захаранкі. У нас роўна 10 дзён, каб нашымі агульнымі намаганнямі паказаць уладзе, што Ульяна Рыгораўна Захаранка не адна ў сваёй барацьбе за ўсталяванне ісціны пра лёс яе сына, пішацца ў звароце.

1 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе (10:00) будзе разглядацца яе скарга на вызначэнне суда Кастрычніцкага раёна г.Мінска. Суддзя Вольга Біруля не лічыць неабходным сёння задаволіць просьбу маці аб прызнанні Юрыя Захаранкі памерлым, прыпыніўшы справу па фармальных падставах.

Ульяна Захаранка і яе сям'я маюць поўнае права на маральна- псіхалагічную і сацыяльную рэабілітацыю. Задача ўлады — зрабіць гэта магчымым сёння, а не праз нявызначаны прамежак часу.

«У мяне ўжо вялікія гады — рабіць усё трэба хутка», — кажа Ульяна Захаранка.

Пра акцыі, якія прапануецца здзейсніць у рамках акцыі, можна прачытаць тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0