Трэнер беларускай лёгкаатлеткі Аксаны Мяньковай Валерый Варанцоў пракаментаваў інфармацыю пра тое, што яго падапечную могуць пазбавіць залатога медаля Алімпіяды 2008 года.

— Аксана трэніруецца, але праблемы такія, што на Алімпіядзе мы выступаць, цалкам імаверна, не будзем.

— Ці праўда, што адкрылі яе допінг-пробу 2008 года?

— Адкрывалі не толькі Пекін, але і Лондан (там праходзіла Алімпіяда-2012, дзе Мянькова стала 7-й — заўв.). Пакуль не варта звяртаць увагі на гэтую інфармацыю. Таму што вы самі бачыце: ідзе ціск на Расею, і мы трапляем пад гэтую калясніцу. Гэта інсінуацыя, таму яе пакуль не варта нават і абмяркоўваць. Прынамсі, пакуль няма афіцыйнай інфармацыі. WADA — тэрарыстычная арганізацыя. Яна душыць увесь славянскі свет. А што тычыцца адымання медалі ў Аксаны, то справа была восем гадоў назад! Што значыць у такой сітуацыі «адабраць»? Такі вось мой адказ, — сказаў Варанцоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?