Азербайджанскі журналіст Маўсун Гаджыеў атрымліваў дазвол на жыхарства ў Беларусі. У пашпартным стале з ім абышліся зычліва. У аддзяку ён прынёс шакаладку. Жанчына катэгарычна адмовілася яе ўзяць.

«Адрозненне нораваў, — піша ён. — Супрацоўніца, якая была да гэтага падкрэслена мілай, адразу змянілася ў твары. «Прыміце гэта, каб я гэтага не бачыла».

Аддаю дакументы, іду да начальніка АГІМа.

«Дапамажыце мне вашай супрацоўніцы перадаць гэта. У нас гэта нацыянальная традыцыя. Падсаладзіць справу. Шырынлік называецца».

«У нас іншыя традыцыі. У беларусаў за гэта садзяць».

«За шакаладку?!»

«За шакаладку».

«Барацьба з карупцыяй гэта добра. Але перагін гэта дрэнна нават у гэтым», — мяркуе Гаджыеў.

А што пра гэта думаеце вы?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?