Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Паведамленне пра магчымую пагрозу абвалу дзевяціпавярховага дома па вуліцы Галавацкага ў Гомелі паступіла ў МНС ад яго жыхароў у першай палове дня. На месца тут жа выехала група ратавальнікаў. Яны аператыўна эвакуявалі 30 жыхароў «аварыйнага» пад'езда, у тым ліку 5 дзяцей.

Пры аглядзе будынка высветлілася, што пліта аднаго з тарцавых балконаў адышла ад сцяны прыкладна на 0,5 см. Па ацэнцы спецыяльнай камісіі, якая таксама працавала на месцы здарэння, што сітуацыя пагрозы абвалу будынка не нясе.

Затым усе жыхары вярнуліся ў кватэры. Іх жыццю нішто не пагражае, удакладнілі ў абласным упраўленні МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?