Працу Уладзіміра Пуціна на пасадзе прэзідэнта Расіі ўхвалілі 82% жыхароў краіны, гаворыцца ў звестках апытання Левада-цэнтра.

Незадаволеныя дзейнасцю Пуціна засталіся 17%. У чэрвені яго працу на пасадзе кіраўніка дзяржавы ўхвалілі 81% расіянаў, 18% не ўхвалілі дзейнасць прэзідэнта РФ.

Дзейнасць Дзмітрыя Мядзведзева на пасадзе старшыні ўрада Расіі ўхвалілі 55% рэспандэнтаў, 44% апытаных расіянаў адмоўна ацэньваюць яго працу. У мінулым месяцы дзейнасць Мядзведзева ўхвалялі 51%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?