«Казбек прадаў сваю машыну «Аўдзі» за 100 тыс. даляраў, я прадаў свой «Бэнтлі» (100 тыс.) — адразу як даведаўся пра даўгі, стаў распрадаваць», - сказаў Япрынцаў. Падзеі датаваныя чэрвенем 2015 года.

— За кошт чаго яшчэ пагашалі даўгі? — пацікавіўся суддзя.

— Я аддаў усяго 2,5 млн даляраў маіх асабістых грошай. 600 тысяч у аднаго заняў… Калі б не 11 жніўня (момант затрымання, усё б ужо было вырашана (там рыхтаваўся продаж кампаніі)

Па словах Япрынцава, за 2 гады атрымаў дывідэнды ад «Трайпла» — 12 млн даляраў і 6 млн еўра.

Акрамя машын, бізнэсмэн рыхтаваўся прадаць кватэры, недабудаваную гасцініцу экс-«Кемпінскі» і офіс самой кампаніі.

Япрынцаў сказаў, што тэлефанаваў украінцам з «Джаспен Кэпітал» і абяцаў пагасіць даўгі. «Я, тата Казбека, рыхтуецца здзелка з продажам «Кемпінскі», у верасні аддам доўг. Мы дамовіліся, у СМІ пра гэта паведамілі», — перадаў Япрынцаў сваю размову з украінскім бізнесменам.

У ходзе допыту высветлілася, што ў Япрынцава шмат даўжнікоў, якія ў справе не фігуруюць. Ён сам пра іх існаванне даведаўся ў чэрвені мінулага года.

«Я ўсіх «тэрміновых» даўжнікоў абтэлефанаваў. Цімуру абяцаў у верасні закрыць доўг, а пакуль плаціць па 20 тысяч. Ён сказаў, што ў яго ў закладзе кватэра Казбека і ён іншымі спосабамі будзе атрымліваць доўг — праз суд. Антон — 1,2 млн даляраў доўг — пагадзіўся на працэнты. Грошы нікому не патрэбныя былі — усім патрэбныя працэнты. Я круціўся — па 90 тыс. даляраў яму плаціў працэнты», — кажа Япрынцаў.

«Таджудзіну — Юрый Чыж яго з Казбекам пазнаёміў — 685 тысяч даляраў былі павінны плюс 200 тысяч няўстойку ён хацеў. 655 тыс. Я яму адразу аддаў, астатняе дамовіліся пазней», — дадаў ён. Яшчэ аднаму даўжніку аддаў памяшканне. Астатнія даўгі былі на верасень-кастрычнік, не тэрміновыя.

У ліпені 2015 года Япрынцаў сустрэўся з Юрыем Чыжом і распавёў яму пра свае праблемы.

«Мы гулялі па парку ў Драздах. Я яму ўсё расказаў, долю сваю купіць не прапаноўваў. Маўляў, Казбек на «Форэксе» «трапіў», але частка грошай павінна вярнуцца. Сказаў, у мяне праблема — доўг Мішы Маміяшвілі і Батвінку. Ён іх абяцаў узяць на сябе. Мішы планавалі аддаць на працягу года. Частку аддамо, калі прададзім «Кемпінскі», а потым офісны будынак. Чыж прапаноўваў Казбеку аформіць даверанасць на Ярмака і з'ехаць з горада. Я сказаў, што ён павінен застацца і адказваць за свае дзеянні», — распавёў Япрынцаў.

Паводле яго слоў, Чыж параіў не хвалявацца, «грошы ў нас ёсць».

«Я ім казаў, што казіно і «форэкс» — для лохаў. Таму і ў шоку быў, калі даведаўся, што частку няўдала размясціў на «Форэксе». Калі б ён (Казбек) у снежні 2014 года сказаў праўду пра «форэкс», то ўсе б пытанні я даўно вырашыў», - прызнаўся Уладзімір Япрынцаў.

Потым ён разам з Чыжом сустракаўся ў Маскве з Савяком, Маміяшвілі, Аксенцьевым і яго жонкай Надзеяй, якая больш за ўсё істэрыла.

«Хацела грошай (яе 15 млн, як я зразумеў), яшчэ 15 млн Міша ўзяў у Марка з Амерыкі. Хоць Міша ёй сказаў, што па ёй пытанне закрыта да жніўня. Мабыць, яны працэнты заплацілі. Я выслухаў ў адрас свайго сына справядлівыя рэчы … Тады Міша або Юра прапанавалі перапісаць долю ў «Трайпле». Ва ўсіх былі даўгі і ўсё аддавалі, усё годна выходзілі з сітуацыі. Калі я падпісаў паперы (продаж долі), Чыж быццам мяне не ведаў. Я ляжаў у бальніцы, Юра Савяк быў побач, прасіў не хвалявацца. Тэлефанаваў Міша, сказаў, што парваў дакументы, што не трэба такіх крокаў. Яны ўвесь час тэлефанавалі, жадалі здароўя», — сцвярджае Япрынцаў.

«Калі б я Хрыста ўбачыў, то б менш здзівіўся, чым убачыў заяву Чыжа [ў КДБ]», - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?