У Польшчы пачаў дзейнічаць новы закон пра антытэрарыстычныя дзеянні, які абавязвае аператараў мабільнай сувязі ідэнтыфікаваць абанентаў.

З 25 ліпеня 2016 года немагчыма будзе купіць новыя SIM-карткі, не паведаміўшы аператару свае пашпартныя дадзеныя. Ужо набытыя карты будуць актыўнымі да 1 лютага 2017 года. Каб мець магчымасць карыстацца імі, таксама трэба будзе прадставіць свае дадзеныя, бо ў адваротным выпадку яны будуць заблакаваныя. 

Прайсці рэгістрацыю можна ў адпаведных салонах сувязі. У Польшчы каля 27 мільёнаў незарэгістраваных SIM-карт. Паколькі іх трэба будзе зарэгістраваць, то ў бліжэйшы час у салонах сувязі чакаюцца чэргі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?