Па словах лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі, з паўсотні чалавек улады так і не з маглі выбраць «патрэбнага» чальца камісіі.

Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

«Я таксама ішоў у чальцы камісіі, але не ўключылі анікога з 50 ці 60 чалавек ад АГП, якія падавалі заявы ў сталіцы, — паведаміў Анатоль Лябедзька. – Я лічу гэта індыкатарам. Бо шмат размоў вялося і ў краіне, і за яе межамі пра пэўную лібералізацыю. Але фарміраванне камісій – гэта «лакмусавая папера», якая кажа, ці ёсць тыя змены. І мы бачым, што зменаў няма, усё на тым жа ўзроўні, што і дзесяць, дваццаць гадоў таму».

Дарэчы, нядаўна Ілля Дабратвор распавёў, што яго жонцы і іншым патэнцыйным чальцам камісій ад незалежнага прафсаюза РЭП тэлефанавалі з Мінскага райвыканкама і спрабавалі адгаварыць ад удзелу ў выбарах.

Як стала вядома, з 21 чалавека, што падавалі заявы ад прафсаюза РЭП, у камісіі прайшлі толькі трое. Жонкі Дабратвора сярод іх няма – ёй адмовілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?