Эканоміка2626

Крыніца: Вырашаць, ці мяняць корпус рэактара БелАЭС, будуць… расіяне

Міністэрства энергетыкі прызнала, што на будаўніцтве Беларускай АЭС адбылася пазаштатная сітуацыя з корпусам рэактара. «…пры правядзенні такелажных работ па яго перамяшчэнні ў гарызантальнай плоскасці», — паведамляецца на сайце Мінэнерга.

Каб спраўдзіць, ці нанесеныя нейкія пашкоджанні корпусу, павінна быць створаная адмысловая група спецыялістаў, распавядае Еўрарадыё высокапастаўленая крыніца, блізкая да будаўніцтва АЭС. Найхутчэй, кажа суразмоўца, ніякіх пашкоджанняў няма, але нават у такім выпадку ён бы раіў замяніць корпус на іншы.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што ў гэтым пытанні апошняе слова… за расіянамі.

«Там жа расіяне будуюць — нашы арганізацыі на субпадрадзе. Генпадрадчык — расіяне. І як яны вырашаць, так і будзе…»

Нагадаем, звесткі пра здарэнне на Астравецкай АЭС з'явіліся ў СМІ ўвечары 25 ліпеня. Паведамлялася, быццам яшчэ 10 ліпеня пры трэніровачнай устаноўцы рэактара 330-тонны агрэгат зваліўся з вышыні ад 2 да 4 метраў. Таксама з'яўляліся звесткі, што месца здарэння ачэпленае і знаходзіцца пад пастаяннай і ўзмоцненай аховай.

Каментары26

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць