У Мінску матацыкліст насмерць збіў пажылую жанчыну, якая пераходзіла дарогу ў неналежным месцы, паведаміў старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ РУУС Савецкага раёна сталіцы Андрэй Дзяркач.

фота ДАІ

Інцыдэнт адбыўся на скрыжаванні вуліц Якуба Коласа і Мележа. Пенсіянерка пераходзіла дарогу па-за пешаходным пераходам і трапіла пад колы матацыкла. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы. Іншыя абставіны здарэння ўдакладняюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?