У нямецкім Брэмене паліцыя затрымала 19-гадовага алжырскага бежанца, які ўцёк з псіхіятрычнай лячэбніцы з крыкамі «Я вас усіх узарву».

Бежанец быў затрыманы на галоўнай чыгуначнай станцыі горада.

27 ліпеня ўлады эвакуявалі гандлёвы цэнтр у Брэмене з-за паведамленняў відавочцаў пра тое, што яны бачылі падобнага на зніклага пацыента чалавека.

Гандлёвы цэнтр знаходзіцца за 40 км ад лячэбніцы. Алжырца змясцілі ў бальніцу пасля таго, як ён спрабаваў параніць сябе пад дзеяннем наркотыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?