Улады Турцыі 27 ліпеня зачынілі 16 тэлеканалаў, 23 радыёстанцыі, 45 газет, 15 часопісаў, 29 выдавецкіх дамоў і тры агенцтвы навінаў. Пра гэта паведамляе Cumhuriyet.

Права ўрада на забарону распаўсюду СМІ прадугледжана рэжымам надзвычайнага становішча, які быў абвешчаны ў Турцыі пасля спробы вайсковага перавароту.

Сярод закрытых выданняў агенцтва і радыё Cihan, газеты Zaman і Today's Zaman, якія ўваходзяць у холдынг Feza. Холдынг звязваюць з рухам «Хізмет» Фетхулаха Гюлена, якога ўлады Турцыі называюць ідэолагам бунту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0