Дзякуючы паспяховаму выступу ў кваліфікацыйных раундах еўракубкаў Беларусь узнялася на прамежкавае 1-е месца каэфіцыентаў УЕФА за гэты сезон.

Гол БАТЭ ў вароты ірландскага «Дандалка». Фота Сяргея Гудзіліна.

Гол БАТЭ ў вароты ірландскага «Дандалка». Фота Сяргея Гудзіліна.

  1. Беларусь — 2,625
  2. Данія — 2,500
  3. Ліхтэнштэйн — 2,500
  4. Іспанія — 2,285
  5. Швецыя — 2,250
  6. Сербія — 2,250
  7. Ізраіль — 2,250
  8. Аўстрыя — 2,125
  9. Кіпр — 2,125
  10. Харватыя — 2,000
  11. Азербайджан — 2,000
  12. Шатландыя — 2,000

У рэйтынгу па спецыяльнай формуле ўлічваюцца перамогі і нічыі, атрыманыя БАТЭ, мінскім «Дынама», «Шахцёрам» і «Тарпеда-БелАЗ».

У рэйтынгу за апошнія пяць гадоў Беларусь абыйшла Нарвегію і займае 18-е месца (19,500). Перад намі Аўстрыя, а ззаду Швецыя, Нарвегія і Данія.

Нагадаем, рэйтынг краін складаецца на падставе вынікаў усіх клубаў у Лізе чэмпіёнаў і Лізе Еўропы за апошнія пяць сезонаў. Паводле табліцы каэфіцыентаў УЕФА вызначаецца колькасць прадстаўнікоў краіны ў еўракубках. На дадзены момант Беларусь мае квоту на чатырох прадстаўнікоў: адзін - Ліга чэмпіёнаў, тры - Ліга Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?