Аб тым, што кампанія Wargaming брэндзіравала адзін з самалётаў «Белавіа», стала вядома ў панядзелак 25 ліпеня. Аб гэтым паведаміў у сваім фэйсбуку адзін з кіраўнікоў авіякампаніі Ігар Чаргінец.

Першыя здымкі самалёта, зробленыя ў ангары у чэшскай Астраве, дзе яго перафарбоўвалі, з'явіліся за два дні да афіцыйнай прэзентацыі. Іх размясціў у сваім блогу адзін з самых актыўных спотэраў (спотэры займаюцца фатаграфаваннем авіялайнераў - Еўрарадыё) СНД Сяргей Марцірасян. На фота можна пабачыць, як Боінг-737 авіякампаніі «Белавіа» ператвараецца ў эксклюзіўны брэндзіраваны борт Wargaming.

Бартавы нумар Боінга 737, які будзе лятаць у краінах Еўропы і Азіі, EW-254PA.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?