Ад пачатку года колькасць беларусаў павялічылася на 1590 чалавек.

Такім чынам, па стане на 1 ліпеня 2016 года насельніцтва Беларусі дасягнула 9 500 290 чалавек.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Апошні раз такая лічба фіксавалася ў 2010 годзе. Максімальная ж колькасць беларусаў жыла ў 1994 годзе. Тады, у год прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, насельніцтва складала 10,24 мільёна чалавек.

За кошт чаго адбываецца цяперашняе павялічэнне? Перадусім за кошт мігрантаў. Міграцыйны прырост за першае паўгоддзе — 4261 чалавек. Едуць пераважна з Расіі, Украіны і Казахстана.

Смяротнасць па-ранейшаму крыху перавышае нараджальнасць — 61297 супраць 58266 чалавек ад пачатку года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?