Прэзідэнт ЗША Барак Абама назваў кандыдата ў прэзідэнты краіны ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан чалавекам, гатовым да ролі кіраўніка дзяржавы больш, чым хто-небудзь яшчэ ў гісторыі, у тым ліку чым ён сам і яе муж Біл Клінтан.

Такую заяву дзеючы прэзідэнт зрабіў на з'ездзе Дэмакратычнай партыі. Сваю пазіцыю Абама патлумачыў тым, што Хілары Клінтан працавала дзяржаўным сакратаром і ўжо ўдзельнічала ў прыняцці важных рашэнняў.

Менавіта досвед, на яго думку, робіць Хілары Клінтан найлепшым кандыдатам у прэзідэнты ЗША за ўсю гісторыю. Абама дадаў, што Клінтан ніколі не здаецца і стараецца даць кожнаму амерыканцу як мага больш магчымасцяў для поспеху ў жыцці.

У сваім выступе ён таксама даў справаздачу аб праведзенай ім працы і сфармуляваў задачы, якія стаяць перад наступным прэзыдэнтам ЗША.

У сваёй прамове прэзідэнт некалькі разоў узгадаў суперніка Клінтан — кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа. Абама лічыць яго меркаванне пра эканоміку ЗША залішне песімістычным.

«Амерыка — ужо вялікая і моцная краіна», — сказаў ён, намякаючы на перадвыбарчы лозунг Трампа «Вернем Амерыцы веліч». Абама заклікаў выбаршчыкаў не паддавацца паніцы і глядзець у будучыню з аптымізмам, як гэта робіць Клінтан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?