Адкрыццё помніка вясной мінулага года, фота rodniva.by
Ураганны вецер 27 ліпеня знёс з пастамента і пашкодзіў памятны знак маці і ўдовам вайны, усталяваны ў Клімавічах вясной мінулага года.
«Учора з парывам ветру ён упаў і пашкодзіўся. Яго забралі на пераробку. Думаю, за пару дзён мы яго адновім», — паведаміла БелаПАН намеснік старшыні Клімавіцкага райвыканкама Кацярына Музычэнка.
Паводле яе слоў, моцны вецер, які абрынуўся на раён у другой палове дня, зрываў шыфер з дахаў, валіў слупы і дрэвы.
«Памятны знак жанчынам-клімавічанкам — маці і ўдовам вайны быў урачыста ўсталяваны паблізу плошчы 50-годдзя Вялікага Кастрычніка вясной мінулага года. Жыхары горада, раённыя прадпрыемствы і арганізацыі сабралі на помнік 45 мільёнаў рублёў», — расказаў жыхар Клімавіч Сяргей Аржанцаў.