Двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў скачках з шастом Елена Ісінбаева расплакалася на сустрэчы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

фота AP

фота AP

«Нас адхілілі без доказаў, нахабна, груба і не далі ніякага шанцу сябе апраўдаць», — паскардзілася спартсменка на сустрэчы ў Крамлі.

Яна заклікала тых спартоўцаў, якія былі дапушчаныя да Алімпіяды, не дазваляць на сябе ціснуць і паказаць лепшыя вынікі.

«Пакажыце ўсё, на што вы здольныя, і за сябе, і за нас. Каб усе гэтыя псеўдачыстыя замежныя спартсмены зразумелі, што не на тых напалі. Выступіце так, каб увесь свет скалануўся», - сказала Ісінбаева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?