«Не хачу ўсчынаць халівар пра ўдзел/няўдзел у «выбарах», але, на мой погляд, нават калі б арганізацыя канцэрта Лявона Вольскага стала адзіным пунктам кампаніі Алесь Лагвінец, то яна, кампанія, сябе ўжо апраўдала б, — піша палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі ў сябе ў фэйсбуку. — Пры тым што не трэба быць вялікім аналітыкам, каб разумець: раней неба ўпадзе ў Свіслач, чым Алеся Лагвінца пусцяць сёлета ў Палату», — дадае Класкоўскі.

«Але чым Лагвінец і яго сябры, якія гэтай імпрэзай крэатыўна паказалі тысячам, што «Жыве Беларусь!», меней маральныя, чым нехта, каторы горда байкатуе палітычныя (ды і псіхалагічныя, эстэтычныя, іншыя) магчымасці кампаніі ў сваёй нафталінавай маргінальнай нішы? Парыж варты імшы, і Сухарава таксама, калі тысячы суайчыннікаў зноў бачаць, як на вуліцах, на вольным паветры лунаюць БЧБ», — падсумоўвае Класкоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0