Застаецца літаральна некалькі дзён для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, і ў парламенцкую гонку дадаліся некалькі новых цікавых персанажаў.
На сайце ЦВК з’явілася інфармацыя пра высунутага «працоўным калектывам» (у такіх сітуацыях не ўдакладняецца, што за калектыў) Валера Варанецкага.
53-гадовы Валер Варанецкі — амбасадар у Аўстрыі і Харватыі. Ён жа лічыцца прадстаўніком Беларусі пры АБСЕ і пры міжнародных арганізацыях у Вене.
Як паведамляла «НН», у найбліжэйшы час Варанецкага мае змяніць Алена Купчына.
«Валерый Варанецкі — гэта чалавек Латыпава, а кадры Латыпава сёння не самыя папулярныя ў нашым МЗС», — каментаваў міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.
А Варанецкі мае патрапіць у палату прадстаўнікоў. Адметна, што ён ідзе па Свіслацкай акрузе №94, дзе відавочным узгодненым уладамі кандыдатам выглядаў Алег Гайдукевіч, намеснік кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Кандыдатура ягонага бацькі Сяргея Гайдукевіча неаднаразова ўдзельнічала ў прэзідэнцкіх выбарах.
Алег Гайдукевіч.
Іншыя патэнцыйныя канкурэнты Варанецкага — выкладчык БДУ Андрэй Іваноў, пенсіянера ад АГП Надзея Іюльская, загадчыца дзіцячага садка ад пралукашэнкаўскіх камуністаў, тры менеджары дробных прамысловых прадпрыемстваў. А таксама апазіцыянер Уладзімір Навасяд, які некалі ўжо быў у парламенце.
* * *
Нагадаем, што разам з тым загайдалася крэсла патэнцыйнага дэпутата і пад іншым удзельнікам прэзідэнцкіх выбараў-2015 Мікалаем Улаховічам.
Як паведамлялася, на ягонай Сенніцкай акрузе №76 дадаўся намеснік гендырэктара «Агракамбіната Ждановічы» Віктар Каўхута. Ён жа — сын міністра прыроды Андрэя Каўхуты.
Андрэй Каўтуха.