У Гродне ў жылым доме абрынулася агароджа балкона з-за падзення часткі бетоннага брыля будынка.

Як паведаміла Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС, 27 ліпеня ў 13.03 паступіла паведамленне аб абрушэнні часткі бетоннага брыля будынка памерамі 0,5 на 15 метраў.

У выніку падзення кавалка бетону пашкоджаная металічная агароджа балкона кватэры, размешчанай на другім паверсе двухпавярховага шматкватэрнага жылога дома па вуліцы Пралетарскай.

Ніхто не пацярпеў. Прычына абвальвання высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?