Reuters.com
Паводле яго слоў, мірныя жыхары Алепа змогуць пакінуць горад праз тры гуманітарныя калідоры, яшчэ адзін калідор будзе адкрыты для паўстанцаў і баевікоў, якія пажадаюць скласці зброю. У раёнах гуманітарных калідораў будуць адкрыты пункты гарачага харчавання і аказання першай медыцынскай дапамогі.
Шайгу падкрэсліў, што ў Алепа і яго прыгарадах склалася цяжкая гуманітарная абстаноўка. Паведамляецца, што гуманітарная аперацыя ў Алепа праводзіцца сумесна з сірыйскім урадам па даручэнні расійскага прэзідэнта.
Шайгу сказаў, што неабходна «ў адпаведнасці з даручэннем прэзідэнта Расійскай Федэрацыі сёння сумесна з сірыйскім урадам прыступіць да правядзення маштабнай гуманітарнай аперацыі па аказанні дапамогі мірнаму насельніцтву горада Алепа».
«Хачу падкрэсліць, што на гэты крок мы ідзем выключна ў мэтах гарантавання бяспекі жыхароў Алепа», — заявіў Шайгу.
На мінулым тыдні чатыры палявыя шпіталі ў Алепа і станцыя пералівання крыві падвергліся авіяўдару. Сярод загінулых былі пацыенты бальніцы, дзеці і дактары, у тым ліку адзін з апошніх якія заставаліся ў горадзе педыятраў, заявіла гэтая арганізацыя.
Апошнія чатыры гады Алепа, што быў раней бізнэс-цэнтрам Сірыі, фактычна падзелены на дзве часткі: заходнюю кантралюе афіцыйны Дамаск, усходнюю — яго праціўнікі.
Урадавыя войскі пры падтрымцы расійскай авіяцыі ў апошнія тыдні ўзмацнілі націск на сваіх супернікаў у Алепа і акружылі кантраляваныя тымі раёны горада, дзе ў вельмі цяжкіх умовах застаюцца дзясяткі тысяч грамадзянскіх жыхароў.