У пятніцу будзе яшчэ да +33, а спёка аслабее ўжо ў суботу.

30 ліпеня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-20, удзень чакаецца 22-29 градусаў.

У нядзелю месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 12-19 градусаў, днём будзе 21-28 цяпла.

У пачатку наступнага тыдня захаваецца няўстойлівае надвор'е.

У панядзелак і аўторак на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 13—20, днём будзе 21—28 градусаў. У панядзелак па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 29-32 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?