Папа Францішак упаў перад пачаткам імшы ў Чанстахове падчас Сусветных дзён моладзі. Пра гэта паведамляе AP.
На відэа бачна, як Папа Рымскі, які ідзе да трыбуны, раптам падае. Яму на дапамогу адразу падышлі іншыя святары і дапамаглі падняцца.
Пасля гэтага Папа звярнуўся да вернікаў. Ніякіх каментароў пра прычыны інцыдэнту пакуль няма.