Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што міграцыйная палітыка краіны не зменіцца з-за нядаўніх нападаў на мірных жыхароў.

Яна падкрэсліла, што Германія працягне прытрымлівацца сваёй канстытуцыі і даваць прытулак тым, хто ратуецца ўцёкамі з зон узброеных канфліктаў.

Меркель таксама заявіла, што тыя ўцекачы, якія здзяйсняюць напады, фактычна здзекуюцца з людзей, якія ім дапамагаюць, а таксама з тых мігрантаў, якія сапраўды маюць патрэбу ў абароне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?