У адной з крам Мазыра невядомая жанчына расплацілася за тавар купюрай у 100 расійскіх рублёў, пры гэтым касір ёй выдала рэшту беларускімі грашыма. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці Руслан Габрылёў.

Інцыдэнт адбыўся 20 ліпеня ў харчовай краме Мазыра. Невядомая жанчына, аплачваючы тавар, дала касіру 100 расійскіх рублёў. Супрацоўніца крамы прыняла купюру за Br100 (Br1 млн да дэнамінацыі) і дала рэшту ў памеры Br94 (Br940 тыс.). Памылка была выяўленая толькі ў канцы дня пры пераліку наяўнасьці.

У цяперашні час па дадзеным факце праводзіцца праверка, высвятляецца асоба жанчыны, якая выкарыстала купюру Нацбанка Расійскай Федэрацыі для ўзаемаразлікаў пры набыцці тавараў. Праваахоўнікам трэба высветліць, ці быў у дзеяннях пакупніцы які-небудзь схаваны намер, або ўсё адбылося з-за няўважлівасці жанчын. У любым выпадку кампенсаваць нястачу крамы, хутчэй за ўсё, прыйдзецца касіру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?