Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Генштаб і Нацыянальную разведвальную арганізацыю (MIT) Турцыі варта падпарадкаваць прэзідэнту краіны. Як паведамляе Daily Sabah, на нарадзе з членамі выканаўчага камітэта парламента Турцыі Эрдаган прапанаваў унесці ў Канстытуцыю адпаведныя папраўкі.

Па цяперашніх законах Генштаб і MIT падпарадкоўваюцца прэм'ер-міністру Турцыі, паведамляе Hurriet Daily News.

28 ліпеня ў Анкары прайшло першае пасля спробы перавароту пасяджэнне Найвышэйшай вайсковай рады Турцыі. Па яго выніках было абвешчана, што шэраг вышэйшых кіраўнікоў узброеных сіл, у тым ліку кіраўнік Генштаба Хулусі Акар, захаваюць свае пасады

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?