Павуцінне — адзін з найбольш трывалых матэрыялаў у прыродзе, які набліжаецца па гэтым параметры да кеўлара, аднак адрозніваецца значна большай гнуткасцю.

У сувязі з гэтым кампанія Kraig Biocraft паспрабуе выпрабаваць па замове Сухапутных войск ЗША так званы «павуцінны шоўк» - матэрыял, атрыманы ад генетычна мадыфікаваных шаўкапрадаў з часткай ДНК павукоў, піша defenseone.com

Армія ЗША выдала Kraig Biocraft грант у $100 000 на праверку новага матэрыяла.

«Мы зробім некалькі розных варыянтаў матэрыяла па шчыльнасці, таўшчыні і спосабу перапляцення валакна, якія будуць выпрабаваны стандартнымі метадамі», — сказаў выканаўчы дырэктар кампаніі Джон Райс.

Калі выпрабаванні будуць паспяховымі, кантракт павялічыцца да $1 000 000.

Райс не чакае, што шоўк з павуціння наўпрост заменіць кеўлар — кеўлар на 30% больш трывалы.

«Аднак кеўлар мае эластычнаць 3%, а нашы матэрыялы — 30-40», — адзначае Райс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?