У Індыі мужа і жонку, якая належыць да касты «недатыкальных», забілі з-за доўгу ў 15 рупій (22 цэнты).

Інцыдэнт адбыўся ў індыйскім штаце Утар-Прадэш.

Па дадзеных паліцыі, Бхарата і Мамта запазычылі бакалейшчыку 15 рупій за набытае ў яго печыва і папрасілі адтэрмінаваць вяртанне доўгу да вечара, калі яны атрымаюць заробленыя за дзень грошы.

Уладальнік бакалеі Ашок Мішра запатрабаваў, каб пара вярнула неадкладна грошы за тры пачкі печыва. Аднак Бхарата і Мамта, у той час як Мішра крычаў і патрабаваў грошай, развярнуліся і пайшлі ў бок палёў, дзе яны працавалі. Пасля гэтага, па словах відавочцаў, Мішра пабег да дома, схапіў сякеру і накінуўся на даўжнікоў.

Бхарата і Мамта, па дадзеных паліцыі, памерлі на месцы ад атрыманых раненняў. Пасля смерці пары члены касты «недатыкальных» у вёсцы, дзе жылі Бхарата і Мамта, перакрылі дарогі, выказаўшы абурэнне з нагоды выпадку.

Касты «недатыкальных» займаюць у іерархіі індыйскіх кастаў найніжэйшае месца. Традыцыйна лічылася, што яны могуць «апаганьваць» прадстаўнікоў вышэйшых кастаў, у сувязі з чым «недатыкальныя» звычайна жылі ў асобных кварталах на ўскраінах. У 20-м стагоддзі яны пачалі барацьбу за роўныя з іншымі жыхарамі краіны права. Цяпер «недатыкальныя» складаюць каля 17% насельніцтва Індыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?