У Беларусі сфарміравана амаль 6000 участковых выбаркамаў для правядзення парламенцкіх выбараў. Малая доля апазіцыянераў у іх тлумачыцца тым, што ў гэтых людзей няма аўтарытэту на месцах, заявіла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Лідзія Ярмошына. Фота Сяргея Гудзіліна.

Лідзія Ярмошына. Фота Сяргея Гудзіліна.

Усяго ва УВК вылучалася 73 278 чалавек, прайшло ў іх склад 65 857 (90%). Пры гэтым «праходнасць» у склад выбаркамаў апазіцыі аказалася ў пяць разоў ніжэй — 17%.

Усяго 53 з вылучаных 303 прадстаўнікоў апазіцыйных партый патрапілі ў склад УВК. Атрымліваецца, што апазіцыянераў у гэтых камісіях, якія і адказваюць за падлік галасоў, будзе па ўсёй краіне менш за 0,1%.

Чаму так зноў атрымалася?

«Мы рэкамендавалі ацэньваць усю характарыстыку асобы, яе месца ў грамадстве, яе сацыяльны аўтарытэт. З гэтага робіцца выснова пра ўключэнне таго ці іншага чалавека ў склад участковых выбарчых камісій», — заявіла Ярмошына.

Яна патлумачыла, што ўключэнне апазіцыянераў у выбаркамы часта залежыць ад таго, якую партыю яны прадстаўляюць: «Часцей за ўсё задавальняюцца заяўкі партыі левых «Справядлівы свет», таму што гэта людзі, якія, як правіла, даўно і добра умантаваныя ў грамадства і карыстаюцца аўтарытэтам».

«Часцяком у апазіцыйныя партыі ідуць людзі, у якіх жыццё не склалася, якія не задаволеныя ні сваім жыццём, ні уладай. У іх і ў грамадстве часцяком існуе канфрантацыя з тымі, хто іх акружае», — мяркуе Ярмошына.

Каментуючы нетраплянне ў склады выбаркамаў нават такіх вядомых людзей, як былыя дэпутаты Вярхоўнага Савета, напрыклад, Аляксандра Дабравольскага з АГП, Лідзія Ярмошына падкрэсліла: «Вядомасць і аўтарытэт — дзве розныя рэчы. Можна быць шырока вядомым чалавекам, але з адмоўным абаяннем».

* * *

Чытайце таксама:

Гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі Лідзіі Ярмошынай. Падрабязнасці жыцця старшыні ЦВК

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?