Сумясціўшы пікет па зборы подпісаў за свае вылучэнне кандыдатам у дэпутаты парламенту з канцэртам Лявона Вольскага, Алесь Лагвінец парушыў выбарчае заканадаўства. Так каментуе журналістам пятнічнае мерапрыемства на пікеце намесніка старшыні Руху «За свабоду» Лагвінца старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Ярмошына: «Зараз пікеты – якія музыканты? я не зразумела? Збор подпісаў ідзе – ніякай агітацыі. Ніякіх музыкантаў не павінна там быць. Вы зараз кажыце пра тое, што там вялася актыўная перадвыбарчая агітацыя. Есць, магчыма, нейкія патрабаванні, я проста не ведаю, наконт гукавога рэжыму. Ёсць жа парадак правядзення масавых мерапрыемстваў і якая падчас гэтага можа падключацца ўзмацняльная апаратура. Так што, давайце размяжуем: збор подпісаў — гэта адно, а музыка і размовы ў мегафон, доўгія і гучныя — зусім іншае».

Па словах Ярмошынай, ініцыятыўнай групе Алеся Лагвінца павінна быць вынесенае папярэджанне. Нагадаем, канцэрт Лявона Вольскага ў межах пікету па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты Алеся Лагвінца прайшоў у сталічным мікрараёне Сухарава 27 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?