Падчас візіту у былы канцэнтрацыйны лагер «Аўшвіц-Біркенаў» 28 ліпеня папа Францішак заставіў запалены зніч каля «сцяны смерці» – месца, дзе нацысты растралялі тысячы вязняў. Гэты сімвал памяці аб загінулых уручыў Святому Айцу былы вязень канцлагеру Эўгеніюш Грушчынскі, родам з Віцебшчыны.

Яго сапраўднае імя – Генадзій Мураўёў. У «Аўшвіц-Біркенаў» ён трапіў у пяцігадовым узросце разам з маці. У 1945 г. немцы вывезлі яе на працу ў Германію, а сын застаўся ў лагеры. Пасля вызвалення ён быў усыноўлены польскай сям’ёй і атрымаў новае імя.

Зінаіда Мураўёва вярнулася ў Беларусь і працягвала шукаць свайго сына, але пасля шматлікіх безвыніковых спробаў палічыла, што яго няма ў жывых. Пасля заканчэння ўніверсітэта Эўгеніюш Грушчынскі сам даведаўся, што яго шукае маці і ў 1966 г. наведаў Мінск, дзе сустрэўся з ёй.

Па гэтай гісторыі польскі рэжысёр Анджэй Андраховіч зняў фільм. Ён атрымаў назву «Нумар 149850», спасылаючыся на лічбы, выкалатыя на руцэ вязня нацысцкай «фабрыкі смерці»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?