Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 ліпеня склаў 359,1 трлн. рублёў (недамінаваных) і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2016 года на 30,6 трлн. рублёў, або на 9,3%, паведамляе Міністэрства фінансаў.

Памер замежнага дзяржаўнага доўгу за месяц не змяніўся і на 1 ліпеня склаў 13,1 млрд. долараў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 637,1 млн. долараў ЗША (з улікам курсавых розніц), або на 5,1%.

Паводле інфармацыі Мінфіна, у студзені—чэрвені прыцягнутыя замежныя дзяржаўныя пазыкі на 943,8 млн. долараў: 500,0 млн. долараў ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, 239,2 млн. — урада і банкаў РФ, 162,6 млн. — банкаў Кітая, 41,6 млн. — Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця, 0,4 млн. — Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.

Пагашэнне замежнага дзяржаўнага доўгу з пачатку года склала 415,3 млн. долараў ЗША: 176,6 млн. долараў Еўразійскаму фонду стабілізацыі і развіцця, 150 млн. — ураду РФ, 67,6 млн. — Банкам Кітая, 20,4 млн. — міжнароднаму банку рэканструкцыі і развіцця, 0,7 млн. — Злучаным Штатам Амерыкі.

Унутраны дзяржаўны доўг на 1 ліпеня склаў 96,7 трлн. рублёў (недамінаваных), зменшыўшыся з пачатку года на 0,7 трлн. рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 0,7%.

За студзень—чэрвень размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 663,9 млн. долараў і 4,9 трлн. рублёў. Кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 1,054,9 млрд. долараў і 4,73 трлн. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?