Аляксандр Лукашэнка выказаў шэраг крытычных заўваг з нагоды залішняй траты сродкаў на бягучы рамонт аўтадарог. Пра гэта ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць

president.gov.by

president.gov.by

«Вы цяпер зноў пачалі ўкладваць асфальт на кальцавой дарозе. Мала таго, што вы заторы там арганізавалі, людзям не праехаць (вы ж не можаце працаваць, калі меншы паток транспарту)…

Даўно час паглядзець, куды мы бюджэтныя грошы ўкладваем, - сказаў кіраўнік дзяржавы. — Я еду па той трасе. Яна яшчэ больш-менш нармальная. Можа, калісьці яе і трэба перакласці. Але ў нас жа ўсё па плане. Запланавана праз сем гадоў яе перакласці, і, якая б яны ні была, усё роўна яе перакладуць».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што праводзіць работы і, адпаведна, траціць на гэта сродкі неабходна зыходзячы з рэальнай сітуацыі, і калі ў рамонце больш мае патрэбу нейкая іншая дарога, то перакінуць сілы менавіта на яе. «А там яшчэ год пацерпіць. Па-гаспадарску трэба да ўсяго падыходзіць. Вы траціце грошы не туды, куды трэба. У нас няма лішніх грошай. Трэба глядзець менавіта туды, дзе сёння мы не можам абысціся», - заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?