Нафта маркі Brent на таргах на біржы ICE ў Лондане апусціліся да мінімуму больш чым за тры месяцы.

Бараль Brent, па стане на 12:30, таргаваўся па 41,85 даляра. Ніжэй за адзнаку ў 42 даляры ф'ючарсы на паўночнаморскую сумесь нафты папярэдні раз апускаліся 18 красавіка.

Пасля Brent часткова адыграў страты і на 13:30 таргаваўся па 42,2 даляра за бараль, што на 1,1 працэнта менш за ўзровень закрыцця папярэдняй сесіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0