Другі транш крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) у $ 300 млн пералічаны Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства фінансаў.

«Беларусь выканала ўмовы для атрымання другога траншу фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, падпісанага ў Маскве 25 сакавіка 2016 года. Сродкі памерам $300 млн паступілі ў рэспубліканскі бюджэт 29 ліпеня», — растлумачылі ў Мінфіне.

Міністэрства фінансаў Беларусі і Еўразійскі банк развіцця 25 сакавіка 2016 года падпісалі пагадненне аб прадастаўленні фінансавага крэдыту са сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Пагадненнем прадугледжана выдзяленне фінансавых рэсурсаў на суму $2 млрд у падтрымку мер эканамічнай палітыкі і структурных пераўтварэнняў ўрада і Нацыянальнага банка Беларусі на 2016—2018 гады, ухваленых Саветам Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця.

Сродкі будуць прадастаўлены сям'ю траншамі на працягу 2016-2018 гадоў: два траншы ўжо пералічаныя, у 2016 годзе чакаецца яшчэ адзін транш, тры — у 2017-м і адзін — у 2018-м годзе.

Як паведамлялася, Беларусь у першай палове 2015 года падала заяўку на новы крэдыт у памеры $ 3 млрд у Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС (зараз носіць назву Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (ЕФСР)). Пасля першапачаткова агучаная сума крэдыту для Беларусі ў $ 3 млрд паменшылася ў працэсе перамоваў да $ 2 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?