Сустаршыня кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч 29 ліпеня падала дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты па Кастрычніцкай акрузе № 97 Мінска.

«Тры тыдні я і мая каманда збіралі подпісы: хадзілі па кватэрах, стаялі ў пікетах. У выніку сабралі 1.400 подпісаў», — паведаміла яна БелаПАН.

Караткевіч спадзяецца, што яе зарэгіструюць і яна зможа «яшчэ больш людзей азнаёміць з праграмай «Гавары праўду», яе бачаннем будучыні». «Многія людзі, якія падыходзяць да мяне, кажуць мне, каб я ішла наперад, жадаюць поспеху», — сказала палітык.

Караткевіч адзначыла, што астатнія прэтэндэнты ў дэпутаты ад «Гавары праўду» будуць падаваць дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты 1 жніўня. «Амаль усе прэтэндэнты ўжо сабралі неабходную колькасць подпісаў. Усе нашы кандыдаты вылучаюцца шляхам збору подпісаў. Мы працуем па максімуме, каб нас бачылі, мы былі прыкметнымі, даступнымі і зразумелымі выбаршчыкам», — падкрэсліла яна.

Якіх-небудзь прэтэнзій з боку акруговай камісіі да яе ініцыятыўнай групы не было, заўважыла Караткевіч.

У спісе прэтэндэнтаў на месца ў парламенце ад «Гавары праўду» 29 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?