Намеснік міністра фінансаў Расіі Таццяна Несцярэнка папярэдзіла, што без эканамічных рэформаў да канца 2017 года ў дзяржавы можа не застацца грошай на выплату заробкаў.

«Калі нічога не змяняць, то да канца наступнага года ў нас не будзе ні рэзерваў, ні магчымасці выплаціць заробкі, у нас будуць сур'ёзныя эканамічныя праблемы. Бюджэтная сфера — наш галоўны ўнутраны выклік», — цытуе выступ Несцярэнка ТАСС.

На думку намесніка міністра, цяперашні стан эканомікі можна ахарактарызаваць як «цэнтр шторму».

«Цэнтр шторму — гэта такі стан, калі ўсе заціхае. Калі выглядае ўсё ціха і пасьпяхова, але на самой справе мы ўжо знаходзімся ў гэтым цэнтры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?