У Ерэване ў раёне захопленага 17 ліпеня будынка палка патрульна-паставой службы чуваць страляніна. Паведамляецца пра гібель аднаго паліцэйскага.

«Служачы войскаў паліцыі 30-гадовы Юра Тепанасян быў забіты стрэлам снайпера з тэрыторыі, якая знаходзіцца пад кантролем ўзброенай групоўкі. Аўтамабіль знаходзіўся на адлегласці каля 400 метраў ад будынка паліцэйскага палка», — паведаміў Інтэрфаксу прэс-сакратар паліцыі Арменіі Ашот Агарунян.

За дзве гадзіны да гэтага скончыўся тэрмін ультыматуму, пастаўленага спецслужбамі ўзброенай групе.

У ноч на суботу ля захопленага ўчастка адбыліся сутыкненні паліцыі з дэманстрантамі, масавыя затрыманні і перастрэлка. Паведамляецца аб параненых з абодвух бакоў.

***

17 ліпеня група ўзброеных асоб ўварвалася на тэрыторыю патрульна-паставога палка паліцыі ў Ерэване, пратараніўшы грузавіком жалезную браму. Адзін паліцэйскі пры гэтым загінуў, некалькі атрымалі раненні.

Захопнікі патрабавалі вызваліць апазіцыйнага актывіста Жырайра Сефіляна і іншых людзей, якіх яны лічаць палітычнымі вязнямі, а таксама адправіць у адстаўку прэзідэнта Арменіі.

Пазней да будынка прыйшлі некалькі тысяч пратэстоўцаў з партрэтамі апазіцыйных палітыкаў і заклікамі скінуць прэзідэнта Сержа Саргсяна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?