Мусульманская супольнасць французскага кантона Эцьен-дзю-Руўр адмовілася хаваць 19-гадовага Адэля Карміша, які забіў каталіцкага святара падчас набажэнства, паведамляе gazeta.ru са спасылкай на Sky News.

«Мы не хочам запляміць іслам гэтым чалавекам. Мы не будзем удзельнічаць у падрыхтоўцы цела да пахавання», — заявіў Махамед Карабах, імам адной з мясцовых мячэцяў.

Разам з тым ён адзначыў, што, калі мэрыя і сям'я Карміша папросяць яго пахаваць, мусульманская супольнасць змушана будзе прызначыць чалавека для выканання гэтай волі.

Нагадаем, што гаворка ідзе пра аднаго з двух тэрарыстаў, якія 26 ліпеня падчас імшы ў французскім касцёле ўзялі ў закладнікі некалькі чалавек. Святара забілі, перарызаўшы горла. 

Адказнасць за гэты напад узяла на сябе г.зв. «Ісламская дзяржава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0