Эканоміка1212

Дзярждоўг за паўгоддзе вырас на 9,3%: Беларусь працягвае пазычаць, каб аддаваць

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 ліпеня склаў 359,1 трлн і павялічыўся з пачатку года на 9,3%, або на 30,6 трлн рублёў (без уліку дэнамінацыі), паведаміла прэс-служба Мінфіна.

Ілюстрацыйнае фота

Пры гэтым знешні дзярждоўг вырас з улікам курсавых розніц на 637,1 млн даляраў, да 13,1 млрд даляраў.

У студзені-чэрвені Мінфін прыцягнуў знешнія дзяржзаймы на суму 943,8 млн даляраў (500 млн — крэдыт Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, 239,2 млн — крэдыты урада і банкаў Расіі, 162,6 млн — кітайскія крэдыты, 41,6 млн — МБРР, 0,4 млн — ЕБРР).

Пры гэтым ужо ў ліпені Беларусь атрымала другі транш ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, яшчэ 200 млн долараў, што павінна спрасціць праходжанне чарговага піку выплат па даўгах ў жніўні пасля некалькіх месяцаў зацішша.

У апошні месяц лета, па дадзеных Нацбанка, трэба будзе сплаціць каля 1 млрд долараў.

На пагашэнне знешняга дзярждоўгу з пачатку 2016 года пайшло 415,3 млн даляраў (176,6 млн — ЕФСР, 150 млн даляраў — ураду Расіі, 67,6 млн — банкам Кітая, 20,4 млн — МБРР, 0,7 млн даляраў — ЗША).

Унутраны дзярждоўг па стане на 1 ліпеня склаў 96,7 трлн і зменшыўся з пачатку года на 0,7 трлн рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 0,7%.

За студзень-чэрвень 2016 года размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму 663,9 мільёна даляраў і 4,907 трыльёна рублёў, кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для фізічных і юрыдычных асоб на суму 1,055 млрд даляраў і 4,733 трыльёна рублёў.

Як раней паведамлялася, дзяржаўны доўг Беларусі за 2015 год вырас на 66,4% — да 328,6 трлн на 1 студзеня. Пры гэтым знешні дзярждоўг зменшыўся за год на 1,1%, унутраны — вырас у 2 разы, да 97,4 трлн.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве пахавалі 17-гадовага Данііла Худзі і яго бацькоў. Некалькі дзён таму іх забіла расійская ракета

У сеціве з’явілася відэа з аўтобусам МАЗ, падлога ў якім варушыцца, нібы дыван-самалёт

Зніклы на вайне серыйны рабаўнік з Беларусі знайшоўся ва ўкраінскім палоне

«Белпол» патлумачыў, з чым могуць быць звязаныя праверкі на мяжы Беларусі і Расіі3

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць