На гэтым тыдні прагназуецца няўстойлівае дажджлівае надвор'е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, найбольш дажджлівае надвор'е чакаецца ў пачатку тыдня з прыходам актыўных атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы.

У аўторак ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па ўсходзе краіны кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с і моцныя ліўні. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы плюс 10—17°С, па паўднёвым усходзе плюс 18—20°С, днём плюс 21—27°С.

У сераду ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ўначы плюс 9—15°С, днём плюс 18—25°С.

«Далей з ростам атмасфернага ціску дажджоў стане крыху менш i ў Беларусь пачне паступаць больш цёплае паветра з Міжземнага мора», — адзначыў сіноптык.

У чацвер месцамі кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы плюс 9—16°С, днём плюс 21—28°С.

У пятніцу ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы плюс 12—18°С, днём плюс 22—29°С, па паўднёвай палове плюс 30—32°С.

У суботу месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы плюс 15—21°С, днём плюс 27—33°С, па паўночным захадзе плюс 20—26°С.

У нядзелю месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы плюс 12—19°С, днём плюс 21—28°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?