Выбух прагрымеў у банкетнай зале «Лайла» у Махачкале, пацярпелі 23 чалавекі, пяцёра атрымалі цяжкія раненні, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Дагестана (РФ).

«Паводле апошніх дадзеных, 23 пацярпелых, — удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя. — Пры гэтым 18 чалавек знаходзіцца ў бальніцы, з іх 5 у цяжкім стане».

Выбух адбыўся ў падвальным памяшканні, пацярпелыя — жанчыны, якія працавалі на кухні. На месцы выбуху узгарання і пажару няма. Працуюць на месцы здарэння 54 чалавекі і 16 адзінак тэхнікі, ад МНС Дагестана — 26 чалавек асабовага складу і 7 адзінак тэхнікі.

Паводле дадзеных прэс-службы МНС Дагестана, у 15.10 па мінскім часе ў аператыўную дзяжурную змену Цэнтра кіравання ў крызісных сітуацыях Галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па Рэспубліцы Дагестан паступіла інфармацыя аб тым, што ў Махачкале ў банкетнай зале «Лайла» адбыўся выбух газапаветранай сумесі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?