Бельгійская паралімпійка Марыка Вервут мае намер здзейсніць эўтаназію пасля выступу на Гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра, паведамляе ТАСС.

Getty

У спартсменкі паралізаваныя ногі, яна выступае ў заездах на вазках. У 2012 годзе Вервут стала чэмпіёнкай Паралімпійскіх гульняў у Лондане на дыстанцыі 100 метраў.

«Спорт — адзіны сэнс майго жыцця. Мне вельмі цяжка змагацца з хваробай і трэніравацца, Гульні-2016 з'яўляюцца маёй апошняй марай. Я не хачу ніякага пахавання — мне дастаткова, каб усе выпілі па куфлі шампанскага і падумалі пра мяне», — сказала яна.

Раней спартсменка займалася трыятлонам, а пазней засяродзілася на лёгкай атлетыцы.

У Бельгіі эўтаназію легалізавалі ў 2002 годзе, эўтаназію для дзяцей, малодшых за 18 гадоў, узаконілі ў 2014 годзе. Для правядзення эўтаназіі ў гэтай краіне неабходная згода трох дактароў.

У Беларусі ажыццяўленне эўтаназіі, у тым ліку з дапамогай медыцынскіх работнікаў, забароненае. Яно кваліфікуецца як наўмыснае забойства (Арт. 31 Закон РБ Аб ахове здароўя 2435-XII ад 1993/06/18 г.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0