Усяго ў алімпіядзе ўзялі ўдзел 264 чалавекі з 67 краін свету. Сярод залатых медалістаў ёсць наш Канстанцін Анісовіч (навучэнец гімназіі № 13 Мінска).

Пры гэтым залаты медаль не азначае абсалютнай перамогі, таму што медалёў кожнай вартасці раздаюць некалькі дзясяткаў. Срэбра заваявалі Раман Ларковіч і Рыгор Сіненка (абодва з ліцэя БДУ), а таксама Міраслаў Макарэвіч (мінская школа № 47).

На фота ў ніжнім шэрагу злева направа: Міраслаў Макарэвіч, Канстанцін Анісовіч, Раман Ларковіч, Рыгор Сіненка.

Як зазначыў адзін з трэнераў каманды, навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі, Максім Фаміч, такі вынік — падзея выбітная на фоне складанасці заданняў і міжнароднай канкурэнцыі, асабліва з хлопцамі з паўднёва-ўсходняй Азіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?