Фота AFP

Фота AFP

Восьмую кнігу пра Гары Потэра брытанская пісьменніца Джаан Роўлінг назвала апошняй у цыкле твораў пра хлопчыка-чараўніка.

Новая кніга напісана ў нязвыклым для тэматычнай эпапеі фармаце — у выглядзе п'есы, якая называецца «Гары Потэр і праклятае дзіця».

Фота Reuters

Фота Reuters

Кніга выйшла ў свет 31 ліпеня. Роўлінг такім чынам зрабіла сабе своеасаблівы падарунак на дзень нараджэння: 31 ліпеня ёй споўніўся 51 год.

Архіўнае фота

Архіўнае фота

«Гары Потэра чакае вялікае падарожжа ў гэтых дзвюх частках п'есы, і мне здаецца, што на гэтым мы скончым. Вы ведаеце, гэтая гісторыя (новая кніга) ужо пра новае пакаленне герояў. Так, я вельмі рада ўбачыць, як прыгожа гэта рэалізавана, але з Гары цяпер сапраўды скончана», — заявіла Роўлінг на лонданскай прэм'еры тэатральнай пастаноўкі гэтай п'есы.

У новай кнізе галоўным героем становіцца сын 36-гадовага Гары Потэра — Альбус Северус Потэр, ён і з'яўляецца праклятым дзіцем, вымушаным адказваць за незвычайныя здольнасці бацькі.

У верасні п'еса выйдзе на рускай мове. На беларускую, на жаль, «Гары Потэр» так аператыўна не перакладаецца і афіцыйных перакладаў наогул няма.

Студыя Warner Bros ўжо паведаміла аб планах экранізаваць заключную частку сагі.

Нагадаем, раней Джаан Роўлінг ўжо абяцала не пісаць пра Потэра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0